Выйшаў зборнік выбранай паэзіі Алеся Чобата «Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…» Укладаў кніжку Язэп Янушкевіч.

Чобат, як паэт, адметны тым, што прыйшоў у літаратуру не з філфакаўскай парты. Ён скончыў тэхналагічны інстытут. Папрацаваўшы канструктарам ліцейных формаў, ён здолеў захаваць сябе і для паэзіі. Таму ў яго вершах усё проста. Няма залішняй вобразнасці. Ён піша без падтэксту — гаворыць прама, пра што думае, што баліць.

«Калі хочаце мець у Айчыне свабоду…» — гэта голас шчырага беларуса, часам мо занадта катэгарычны, але да яго варта прыслухоўвацца. Калі прачытаеце ўжо першыя вершы, адразу зразумееце, чаму зборнік выйшаў не ў дзяржаўным выдавецтве і не ў цвёрдай вокладцы.

Кніга ўвабрала ў сябе творы розных гадоў. Такім чынам аўтар вырашыў падсумаваць зробленае. 23 жніўня Алесь Чобат адзначыў сваё 50‑годдзе.

Пра зборнік пытайцеся праз тэл. (029) 327-54-86 (Язэп).

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0