26.08.2009 / 16:10

Зміцер Хведарук зноўку будзе шпіталізаваны 2

Змітра Хведарука зноўку пакладуць у Рэспубліканскі вайсковы шпіталь. Такое рашэнне прынялі дактары Цэнтральнай вайсковай паліклінікі па выніках абследавання жаўнера.

Змітра Хведарука зноўку пакладуць у Рэспубліканскі вайсковы шпіталь. Такое рашэнне прынялі дактары Цэнтральнай вайсковай паліклінікі па выніках абследавання жаўнера.

7 верасня Хвадарук будзе шпіталізаваны і правядзе ў лякарні не менш за два тыдні.

Як Зміцер паведаміў, ужо некалькі месяцаў ён меў пэўныя праблемы са слыхам. Сёння ён быў дастаўлены ў Цэнтральную вайсковую паліклініку ў Менску, дзе прайшоў медычны агляд і аудыёграфію. Па іх выніках васковыя дактары вырашылі шпіталізаваць Хведарука.

Гэта ўжо трэцяя шпіталізацыя Хведарука за тыя 7 месяцаў, што хлопец служыць у беларускім войску.

Нагадаем, Зміцер Хведарук быў прызваны ў войска ў студзені 2009 года. Служыць хлопец у чыгуначных войсках у Жодзіна

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
26.08.2009 / 17:32
...хлопец служыць у беларускім войску. ======================== Няма ў нас беларускага войска. І беларускага ўраду. Я сам пазбягаю і вам раю пазбягаць такіх словаспалучэняў. Пішыце: урад, кіраўніцтва Беларусі (нашай краіны), узброеныя сілы, войска (армія) Беларусі (нашай краіны). Няўклюдна, але больш блізка да праўды. ...А мне Зміцер пісаў, што ў яго ўсё непагана. Я, паляшук,збіраўся наведаць яго, нашчадка палешукоў, у Жодзіне.
0
2 Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
26.08.2009 / 18:15
Ці не варта яшчэ "у" дадаваць - "урад, кіраўніцтва у Беларусі", "узброеныя сілы, войска у Беларусі "?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру