26.08.2009 / 16:32

Валера Дранчука дэпартуюць з Белавежскай пушчы 2

Ахова нацыянальнага парку загадала эколагу выселіцца з гатэлю і пакінуць цэнтральную сядзібу ў Камянюках. Валеры Дранчук прыехаў, каб аказаць інфармацыйную падтрымку пленэру «Белавежа‑600».

Пленэр прымеркаваны да 600‑годдзя Белавежскай пушчы. Сярод яго заснавальнікаў — Саюз мастакоў і адміністрацыя Брэсцкай вобласці. 600 год таму вялікі князь літоўскі Ягайла абмежаваў паляванне ў пушчы.

Для працы эколаг меў акрэдытацыю Саюзу мастакоў.

Дранчук выправіўся з Камянюкаў фатаграфаваць пушчу. На зваротным шляху яго спыніла ахова і загадала пакінуць нацыянальны парк.

«Мастакі ўспрынялі гэта як шок. Яны думалі, што працуюць у райскім месцы», — кажа Валеры Дранчук.

***

Валеры Дранчук. Эколаг, журналіст, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «TERRA‑Канвенцыя». Выдаваў прыродалюбную газэту «Белавеская пушча». Аўтар кніг, экалягічных выданьняў і фотавыставаў.

Ягор Маёрчык, Радыё Свабода

0
Зважай! / Адказаць
26.08.2009 / 23:27
Цікава, чаму Дранчук эколаг? Таму што журналіст і пра экалогію піша? А калі нехта, напрыклад, пра спорт піша - ён спартсмэн?
0
Аляксандар Краўцэвіч / Адказаць
27.08.2009 / 09:05
Абуральнае здарэнне. Чалавека, які бароніць наш лес, трактуюць як злачынцу. На самой справе, злачынцы тыя, хто распараджаецца беларускімі лясамі. Красамоўны факт - запаведнікамі ў нас кіруе адміністрацыя прэзідэнта. Усе акупанты найперш і найбольш вывозілі галоўнае багацце Беларусі - лес. Сёння пушчы пілуе і прадае нашая нібыта ўлада. Выдаленне Дранчука сведчыць, што баяцца - калісьці давядзецца адказваць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру