У Вярхоўным судзе Беларусі ў закрытым рэжыме працягваецца судовы працэс па справе былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра і былога генеральнага дырэктара ААТ «Забудова» Міхаіла Кудзелкі.

Як паведаміў БелаПАН Анатоль Шапялевіч, адвакат былога пракурора вобласці, абвінавачваныя судом ужо дапытаныя. Цяпер суд заслухоўвае сведак, якіх каля ста.

Працэс пачаўся 10 жніўня і праходзіць кожны дзень, апрача выхадных, з удзелам Міхаіла Снегіра і Міхаіла Кудзелкі, сказаў адвакат.

Як БелаПАН паведамляў раней, крымінальная справа ў дачыненні да Міхаіла Снегіра Вярхоўны суд прыняў да разгляду ў сярэдзіне чэрвеня. Расследаванне праводзіла Генеральная пракуратура. Былому пракурору Мінскай вобласці прад’яўлена абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, хабарніцтве, захоўванні боепрыпасаў. Справа налічвае больш як 38 тамоў. Міхаіл Кудзелка абвінавачвацца ў дачы хабару былому пракурору Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?