Кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзь Анішчанка ў хуткім часе наведае Беларусь.

Як паведаміла прэс‑служба расійскага ведамства, візіт Анішчанкі адбудзецца па запрашэнні беларускага ўрада. Падчас візіту пройдзе нарада па пытанні выпрацоўкі сумесных мерапрыемстваў, скіраваных на супрацьдзеянне распаўсюджанню высокапатагеннага грыпу А(Н1N1).

У Беларусі на 26 жніўня выяўлена шэсць выпадкаў інфікавання грыпам А(Н1N1) — у грамадзяніна Кітая, які жыве ў Беларусі, і ў пяці дзяцей, якія вярнуліся з Вялікабрытаніі ў складзе групы, што выязджала на аздараўленне.

У суседніх з Беларуссю краінах таксама зарэгістраваныя выпадкі пандэмічнага грыпу: у Расіі — 142, ва Украіне — адзін, у Літве — 47, Латвіі — 23 і Польшчы — 153 выпадкі.

Згодна са звесткамі Еўрапейскага цэнтра па кантролі за захворваннямі (ЕСDС), захворванне, выкліканае вірусам грыпу A(H1N1), выяўлена ў 156 краінах свету і агульная колькасць пацверджаных і зарэгістраваных выпадкаў інфекцыі склала 253.169, уключаючы 2.572 смяротныя выпадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?