На прэс-канферэнцыі ў Маскве пасля сустрэчы з лідэрам Паўднёвай Асеціі [з нагоды гадавіны абвяшчэння незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі] Эдуардам Какойты прэм’ер-міністр Расіі У.Пуцін адказаў на пытанне журналістаў наконт пазіцыі Беларусі ў справе прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Паводле сайта расійскага ўрада, Уладзімір Пуцін сказаў наступнае:

«Што датычыцца Беларусі. Гэта пытанне да беларускага кіраўніцтва, пытанне да Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Канечне, напэўна, пытанне справядлівае, маючы на ўвазе, што Расія і Беларусь будуюць Саюзную дзяржаву.

Расія заўсёды на працягу многіх гадоў аказвала і палітычную, і эканамічную падтрымку Беларусі. Але, паўтараю яшчэ раз, гэта пытанне да кіраўніцтва Беларусі».

Пуцін таксама сказаў, што Расія «ніколі нікога не прасіла прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі»,

і таму расійскае кіраўніцтва было здзіўлена заявай прэзідэнта Нікарагуа аб іх прызнанні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?