Сёння а 4‑й гадзіне трапіў у аварыю рэйсавы аўтобус Мінск — Рыга. Здарэнне адбылося ў Латвіі за тры кіламетры ад беларуска‑латвійскай мяжы.

Аўтобус «МАЗ» з’ехаў з праезжай часткі пад адхон і перакуліўся. У ім ехалі 38 чалавек. Пра здарэнне апавёў магілёвец Ігар Каваленка.

«Трох чалавек адвезлі ў бліжэйшую бальніцу латвійскія медыкі. Пра іх стан нічога сказаць не магу. З астатнімі нібыта ўсё ў парадку. Аўтобус — з мінскага аўтапарку №2. Паліцыя на васьмі машынах нас падвезла да Даўгаўпілса на аўтавакзал. Там мы набылі за свае грошы квіткі і цяпер едзем у Рыгу на латвійскім аўтобусе. Мы тэлефанавалі і ў амбасаду, і ў аўтапарк — ніхто нам не дапамог. Як адбылася аварыя, ніхто не ведае, бо ўсе спалі».

Радыё Свабода, фота Глеба Мікуліча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0