У верасні-лістападзе гэтага года перапрацоўшчыкі малака плануюць павялічыць закупныя цэны на 10-15%. «Гэта дазволіць знайсці баланс паміж інвестыцыйнай прывабнасцю малочнай жывёлагадоўлі і інтарэсамі спажыўцоў», — тлумачыць Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі. У выніку беларуская малочная прадукцыя на расійскім рынку будзе выглядаць яшчэ больш прывабна у параўнанні ў мясцовай.
У 2009 годзе на падтрымку малочнай жывёлагадоўлі ў Расіі было выдаткавана мільярд даляраў.Тым не менш галіна знаходзіцца ў крызісе.
Каб больш «куплялі расійскае», будуць павялічаны мытныя пошліны на замежную малочную прадукцыю.