Мiнскi метрапалiтэн з 1 верасня пераходзiць на зiмовы графiк руху электрапаяздоў.
З 1 верасня ў рабочыя днi на першай лiнii метро ў час пiк за гадзiну будуць праходзiць
30 пар паяздоў замест 20, як гэта было летам.
У вячэрнi час у час пiк памер руху складзе 24 пары паяздоў за гадзiну (было 15). На другой лiнii ў ранiшнi час пiк за гадзiну будуць праходзiць 24 пары паяздоў замест 17, у вячэрнi — 20 пар замест 15. У выхадныя днi на першай лiнii падземкi ўдзень за адну гадзiну будуць праходзiць у сярэднiм 15 пар паяздоў (было 11‑12), на другой лiнii — 13 пар (10).
0
0
0
0
0
0