На наступным тыдні ў Брэсце распачнецца Міжнародны фестываль «Белая Вежа». Найбуйнейшы беларускі тэатральны форум пройдзе 5‑12 верасня, у 14 раз.

Сёлета фестываль – прысвечаны 200‑годдзю Мікалая Гогаля. Таму конкурсная частка будзе прадстаўлена найперш драматургіяй гэтага класіка, а таксама айчыннымі і сусветнымі аўтарамі. Арганізатары абяцаюць, што будзе «саундрама па творах Гогаля, камедыя, драматычная балада, дэтэктыў‑шоў, інтэргальны стрыптыз, сучасная харэаграфія і калаж мініяцюр, лялечныя і музычныя спектаклі для дзяцей, вулічныя пастаноўкі».

У фестывалі запланаваны ўдзел 28 тэатраў з 13 краін. Самыя экзатычныя Венесуэла, Бразілія, Нігерыя, Іран. Беларусь прадставяць дзевяць тэатральных калектываў.

Закончыцца «Белая Вежа» гала‑канцэртам з удзелам оперных выканаўцаў.

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0