Панк-рокавы гурт «Сцяна» з Берасця выступіць 1 верасня ў варшаўскім клюбе «Diuna» (вул.Добрая 33/35).

Гурт у сваіх выступах змешвае гітарны гук з меладычнасцю саксафона. Менавіта гэтае спалучэнне прыцягвае публічнасць і зараджае сваёй пазытыўнай энергіяй са сцэны.

Музыкі гурту сваёй мэтай робяць пастаянны пошук музычнага накірунку. Спярша гэта была мяшанка стыляў між джазам і панкам.

Ужо ў 1999 годзе гурт пачаў удзельнічаць у розных фэстах як на Беларусі, так і ў Польшчы. Выступалі паміж іншым у Варшаве, Беластоку, Катавіцах, Гіжыцку і Венгежеве.

Ужо некалькі разоў «Сцяна» выступала на Фэстывалі музыкі маладой Беларусі «Басовішча», пад час якога з кожным новым выступам набірае сабе новых фанаў.

У 2003 годзе пад час «Басовішча» музыкі атрымалі узнагароду ад Радыё Палёнія.

Гурт спявае 1 верасня ў кліматычным клюбе «Diuna» на варшаўскім Павіслі (вул.Добрая 33/35). Пачатак імпрэзы а 21.00. Цана квітка 10 залатовак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?