29 жніўня (субота) ў 17.00 у Курапатах адбудзецца памінанне ахвяраў сталінізму 1939 года, паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Ён нагадаў, што 1939 год асацыюецца з такімі важнымі гістарычнымі падзеямі, як падпісанне 23 жніўня пакта Рыбентропа‑Молатава аб раздзеле сфер уплыву ў Еўропе паміж гітлераўскай Германіяй і Савецкім Саюзам, пачатак Другой сусветнай вайны (напад Германіі на Польшчу 1 верасня) і ўварванне Чырвонай Арміі ў Польшчу (17 верасня).

На памінанні ў Курапатах будзе агучана праграма мерапрыемстваў грамадскасці па ўвекавечанні памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?