На гэтым відэа - пачатак выступу беларускіх пілотаў і клубы дыму над гарызонтам. Мы бачым апошнія моманты ў жыцці беларускіх пілотаў, бачым і наведнікаў авіяшоў, якія вітаюць іх перад вылетам. Назіраючы за піруэтамі, якія робяць у небе пілоты, разумееш, што менавіта дзякуючы свайму майстэрству і падрыхтоўцы яны здолелі выратаваць жыцці людзей.

Людзі на аэрапорце здолелі злавіць на радыётэлефон перамовы польскіх выратавальнікаў. На відэа добра чуваць, што каардынатар выратавальнай аперацыі з вялікай занепакоенасцю запытваецца пра тое, ці не патрапіў самалёт у будынкі на зямлі. Выратавальнікі на месцы здарэння адказваюць, што самалёт упаў у ста метрах ад збудаванняў. Відавочна, што, адмовіўшыся катапультавацца, пілоты здолелі падоўжыць свой палёт на гэтыя ракавыя сто метраў. Гэта каштавала ім жыццяў беларускім пілотам, але выратавала жыцці мясцовых людзей, якія знаходзіліся на зямлі:

На іншым відэа - момант катастрофы:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?