Улада1313

Пад Докшыцамі адбудавалі старадаўнюю капліцу + фоты

26 жніўня біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін нанова асвяціў каплічку на былой сядзібе Козел‑Паклеўскіх у Гняздзілаве.

26 жніўня біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін нанова асвяціў каплічку на былой сядзібе Козел‑Паклеўскіх у Гняздзілаве.

Капліца выконвала функцыю пахавальнага склепа Шышкаў і Козел‑Паклеўскіх. Мясцовыя старажылы распавядалі, што там стаялі чатыры труны: тры вялікія і адна маленькая. Сапраўднае дзікунства было зроблена студэнтамі‑камсамольцамі ў камуністычныя часы. Усе труны былі ўскрытыя і потым плавалі па возеры. Студэнтамі капліца выкарыстоўвалася як склад для спартовага інвентару. А потым яна ўвогуле прыйшла ў запусценне.

Намаганнямі пробашча докшыцкай парафіі Св. Тройцы а. Марка OFMCap капліца пачала абуджацца ад доўгага сну. Распачалася поўная рэканструкцыя. Быў зроблены новы бліскучы купал, пакладзена новая падлога, адрамантавана столь. Таксама побач з капліцай з’явілася фігурка Маці Божай, да якой мясцовыя жыхары прыходзілі і прыходзяць маліцца. Асабліва праца кіпела ў апошнія дні. Амаль кожны дзень каля капліцы працавалі мясцовыя жыхары, а таксама вернікі докшыцкага касцёла.

Мне самому давялося папрацаваць у Гняздзілаве і магу сказаць, што справа нялёгкая. Даволі часта прыязджалі людзі з розных куточкаў Беларусі да сваіх родных і абавязкова заходзіліся паглядзець на новае жыццё капліцы.

І вось маленні вёскі Гняздзілава былі пачутыя: наступіў святочны дзень пасвячэння капліцы. Вернікі докшыцкай парафіі св. Тройцы зладзілі пілігрымку на чале з а. Маркам, каб падараваць абраз Езуса Міласэрнага (мастак В. Шчасны) адроджанай капліцы. 26 жніўня гняздзілаўчане запомняць назаўсёды: Яго Экселенцыя біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў адроджаны Божы Дом. Святая Імша, якую цэлебраваў біскуп, сабрала шмат людзей, сярод якіх былі запрошаныя дыпламаты з польскага консульства.

Ад жыхароў Гняздзілава гучалі словы падзякі а. Марку за аднаўленне святыні, ксяндзу‑біскупу за малітвы, працаўнікам за іх самаадданасць у справе рамонту. Таксама гучалі словы надзеі на духовае адраджэнне вёскі.

Адметным момантам урачыстасці сталася ўручэнне падзяк з рук Яго Экселенцыі тым людзям, якія паспрыялі адраджэнню капліцы. Сярод іх мастак і архітэктар Валерый Шчасны, працаўнікі, вернікі, якія дапамагалі матэрыяльна, дырэктар мясцовага калгасу і інш. Імша, якая пачалася а 19.00, скончылася позна вечарам, людзі разыходзіліся і раз’язджаліся з усмешкамі і словамі радасці: нарэшце адбылося! Дык няхай жа святыня служыць жыхарам Гнязділава толькі на славу Божую!

Павал Малюжанец, Докшыцы; фота Кастуся Шыталя і Catholic.by

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць