31.08.2009 / 11:16

Пракуратура распачала крымінальную справу па крушэнні Су‑27 2

Створаная следчая група, якую ўзначаліў намеснік Беларускага вайсковага пракурора палкоўнік юстыцыі Сяргей Шчома.

Як паведамляе БелТА,

справа заведзеная паводле ч.2 ст.465 КК «Парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх, якое пацягнула смерць двух ці болей асоб».
Створаная следчая група, якую ўзначаліў намеснік Беларускага вайсковага пракурора палкоўнік юстыцыі Сяргей Шчома. Правяраюцца версіі здарэння, дапытваюцца службовыя асобы. Паводле інфармацыі з польскага боку, чорныя скрыні і целы лётчыкаў знойдзеныя.

Як паведамлялася, 30 жніўня на авіяшоў у польскім горадзе Радам падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу разбіўся беларускі ваенны самалёт Су‑27. Летчыкі экіпажу Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.

Згодна з папярэдняй версіяй Мінабароны, прычынай трагедыі стала траплянне птушкі ў паветразаборнік самалёта.
Лётчыкі не катапультаваліся і коштам свайго жыцця адвялі самалёт ад населенага пункта. Мінабароны стварыла камісію па высвятленні падрабязнасцяў трагедыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

ВЖ

0
Витязь / Адказаць
31.08.2009 / 12:42
Ну понятно, потому что никакой птички там не было. А вот что нужно сделать в первую очередь, так это проработать всех, кто имел (или мог иметь) доступ к самолёту, а также его предполётной подготовке, а также хорошенько покопаться в обломках...
0
Электротехник / Адказаць
31.08.2009 / 23:59
Витязь, что в обломках копаться, если электронику на конкретном самолете сегодня можно в нужный момент "заклинить" (сжечь) дистанционно соответствующим электромагнитным импульсом, в принципе даже со спутника. СУ от этого не защищен, тк. в период его разработки этой технологии ещё небыло, а если была известна, то только для спецопераций, а не для применения в боевых условиях, для которых создавался СУ-27.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру