31.08.2009 / 11:23

Баршчэўскі: Вайсковыя блокі недэмакратычных краін – пагроза і самім краінам, і суседзям 4

Менш за месяц застаецца да расейска‑беларускіх вучэнняў «Захад‑2009», цягам якіх на тэрыторыю Беларусі будзе ўведзены расейскі вайсковы кантынгент з 7000 чалавек. Супраць правядзення вучэнняў выказаўся старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

— Усе вайсковыя блокі, што ствараюцца краінамі, кіраўніцтва якіх не трымаецца дэмакратычных прынцыпаў, з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі як для саміх гэтых краін, так і для іх суседзяў, — падкрэсліў Лявон Баршчэўскі. — На з’ездзе Партыі БНФ мы падрыхтуем адпаведны дакумент з асуджэннем вайсковых вучэнняў «Захад‑2009».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
wint / Адказаць
31.08.2009 / 18:57
Я таксама супраць гэтых вучэньнящ, але аргумэнты Баршчэщскага разьлічаныя на людзей без крытычнага сьветаўспрыманьня. Ці сам ен верыць у тое, што "Усе вайсковыя блокі, што ствараюцца краінамі, кіраўніцтва якіх не трымаецца дэмакратычных прынцыпаў, з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі як для саміх гэтых краін, так і для іх суседзяў." А дэмакратычныя краіны пэўна з ружамі ў Югаславію, Іран ды Віетнам прыходзілі. :) Голы папулізм.
0
Кнехт / Адказаць
31.08.2009 / 20:58
wint напiсаў(ла) Жнiвень 31, 2009 у 18:57 Я таксама супраць гэтых вучэньнящ, але аргумэнты Баршчэщскага разьлічаныя на людзей без крытычнага сьветаўспрыманьня. ----------------------------------------- Цікава даведацца, а якія Вашыя (не папулісцкія) аргументы супраць гэтых сумесных вайсковых вучэнняў?
0
wint / Адказаць
31.08.2009 / 21:29
У мяне няма аргумэнтаў, паважаны Кнехт. :) Мне проста не хочацца, каб яны адбываліся, хай лепей адбываюцца асобныя беларускія вучэньні. Я пра гэта кажу наўпрост. Баршчэўскі ж вешае локшыну на вушы. Для дурачкоў ці нэрвовай публікі. :) Гы. А ў вас якія аргумэнты? :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру