31.08.2009 / 11:39

ТБМ вітае ініцыятыву ўладаў Магілёўшчыны 4

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы прывітаў ініцыятыву ўладаў Магілёўшчыны, каб наступны 2010 год абвесціць Годам роднай мовы.
ТБМ заклікае ўладныя структуры г. Менска і абласное кіраўніцтва Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей падтрымаць гэтую ініцытыву.

ТБМ прапануе ўключыць у комплекс мерапрыемстваў па прапагандзе беларускай мовы адкрыццё з 2010 года беларускамоўнай гімназіі ў гістарычным цэнтры Магілёва і надаць ёй імя Максіма Гарэцкага.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

0
Крывіч / Адказаць
31.08.2009 / 12:02
Гэта чарговы дым у вочы для эўрапейскіх чыноўнікаў якія як чорт з пісанай торбай будуць насіцца з гэтай ініцыятывай. Абьявіць гэта не значыць выканаць, альбо выканаць па-савецку. Пяцігодку ў чатыры года! Альбо знак якасьці на прадукцыю якую ніхто не хоча купляць! Сумна, што апазыцыйны рух будзе прымаць удзел у гэтай фальсыфікацыі!
0
Aleś Jurkaviec / Адказаць
31.08.2009 / 13:19
Сапраўды цікава - якія практычныя мерапрыемствы плануецца ажыццявіць у рамках гэтага абвешчанага "Года роднай мовы"? Калі ўсё абмяжуецца толькі тым, што магілёўскія чыноўнікі па-расейску (ды хоць бы нават і па-беларуску, у дадзеным выпадку няважна) скажуць за год "для птушачкі" пару цёплых прамоваў пра беларускую мову (а вельмі часта менавіта гэтым усё і абмяжоўваецца) - то карысць ад гэтай ініцыятывы магілёўскіх уладаў вельмі сумнеўная.
0
2 Aleś Jurkaviec / Адказаць
31.08.2009 / 14:47
Лишний источник финансирования, никогда не бывает лишним.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру