31.08.2009 / 15:25

Судзяць футбольных фанатаў Абноўлена 16

Дзесяць брыгадаў хуткай дапамогі даставілі ў бальніцы каля 20 заўзятараў з ірванымі ранамі і сінякамі. Затрыманыя каля 50 чалавек. Такі вынік масавай бойкі каля Нацыянальнай бібліятэкі.

30 жніўня напярэдадні матчу «МТЗ‑РІПА» — «Дынама‑Брэст» фанаты ўчынілі бойку ў парку каля Нацыянальнай бібліятэкі. Многім спатрэбілася мэдычная дапамога. Дзесяць брыгадаў хуткай дапамогі даставілі ў бальніцы каля 20 заўзятараў з ірванымі ранамі і сінякамі. Затрыманыя каля 50 удзельнікаў бойкі.
Паводле праваахоўных органаў, затрыманым ад 16 да 26 гадоў. У міліцыі не выключаюць, што ў дачыненні да зачыншчыкаў бойкі будзе распачатая крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, непаўналетнія, якіх затрымалі падчас бойкі, былі адпушчаны. Дарослых даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны правялі мінулую ноч, а сёння паўсталі перад судом. Паседжанні адбываюцца ў судзе Першамайскага раёну. Як паведамілі БелаПАН у Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, пяцярых пацярпелых у бойцы завезлі ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, двух — 10-ю гарадскую клінічную бальніцу, па адным — у 6-ю гарадскую клінічную і мінскую абласную бальніцы.

Як паведаміў намеснік галоўнага доктара па хірургіі гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Ігар Шыманскі, па стане на вечар 31 жніўня ў бальніцы засталіся двое пацярпелых. Маладыя людзі атрымалі лёгкія чэрапна-мазгавыя траўмы і сінякі. Стан здароўя пацыентаў здавальняючы, днямі яны будуць выпісаныя дамоў, адзначыў Шыманскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
помста!!! / Адказаць
31.08.2009 / 16:11
шаноўныя кніжныя чэрві з усіх бібліятэк краіны!!! разам на стадыёны і чытаем услых улюблёных аўтараў - хай забіраюць мянты!!!
0
Майкi-Майк / Адказаць
31.08.2009 / 16:41
Фаны МТЗ пазіцыянуюць сябе як т.зв."антыфа"(працяг ланцужку:трактарны завод-пралетарыят-левы рух),берасцейскія ж "дынамікі",як і большасць фанаў-прадстаўнікі хутчэй правых палітычных поглядаў.Але і тыя,і іншыя-ахвяры моды.
0
RAY / Адказаць
31.08.2009 / 21:00
"берасцейскія ж "дынамікі",як і большасць фанаў-прадстаўнікі хутчэй правых палітычных поглядаў.Але і тыя,і іншыя-ахвяры моды."кали казаць дакладней то ультраправых поглядау..шанавальники Адольфа Гитлера.. я не "антыфа" але нацыстау прызираю!!!!!!!!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру