31.08.2009 / 15:47

Польскія СМІ пра катастрофу беларускага знішчальніка 20

Эксперты кажуць пра магчымую памылку пілотаў.

Эксперты кажуць пра магчымую памылку пілотаў.

Беларускі экіпаж незадоўга да трагедыі. Фота alert24.pl.

«Gazeta Wyborcza» змясціла выказванне вядомага ў Польшчы авіяцыйнага эксперта, выдаўца часопіса «Raport» Войцеха Лучака. Паводле яго словаў, у рухавікі самалёта ў крытычны момант, калі патрэбная іх цяга, маглі трапіць птушкі. Таксама пілот мог проста страціць прытомнасць, не выключаная памылка ў пілатаванні.

Часопіс «Nowa Technika Wojskowa» падае словы Пятра Абрашка, які памылку пілотаў лічыць асноўнай версіяй катастрофы. «Пілот вельмі нізка выконваў пілатаж і ў выніку згубіў кантроль над машынай», – гаворыць эксперт.

Папулярны польскі партал Onet.pl падае інфармацыю, што пілоты непасрэдна перад катастрофай вялі перамовы з зямлёй і польскі дыспетчар даў ім параду катапультавацца. Аднак лётчыкі вырашылі паспрабаваць адвесці самалёт як мага далей ад людзей. Таксама паведамляецца, што прэзідэнт (мэр) гораду Радам, дзе адбывалася авіяшоў, прызначыў двухдзённую жалобу па загінуўшых беларускіх пілотах.

Штодзённая газета «Dziennik» падае каментар эксперта Пятра Лашкоўскага. Ён сцвярджае, што калі даведаўся пра ўдзел беларускіх пілотаў у авіяшоў, адразу задумаўся, ці не здарыцца нешта нядобрае. «Беларускае войска мае мала грошай, пілоты лятаюць вельмі мала і, як вынік, маюць недастаткова практыкі», – мяркуе эксперт. «Dziennik» таксама падае сведчанне іншага эксперта, галоўнага рэдактара часопіса «Armia» Дарыюша Рэмбэльскага, які адзначае надзейнасць беларускага самалёта.

Польскія СМІ таксама паведамляюць аб стварэнні сумеснай польска-беларускай камісіі па расследаванні прычын катастрофы. «Gazeta Wyborcza» адзначае, што ў Радаме ў момант палёту прысутнічаў кіраўнік беларускіх Вайскова-паветраных сілаў ген. Лявіцкі.

Алесь Пілецкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Brahnia / Адказаць
31.08.2009 / 16:55
Палякі толькі і могуць брахаць на наўых вайскоўцаў. Вечная памяць сапраўдным героям!
0
Uladzimir / Адказаць
31.08.2009 / 17:13
Ня бачу брэху. Даволі аб'ектыўна і рознабакова. Брэша хтось іншы.
0
Scooter / Адказаць
31.08.2009 / 17:39
Дзякуй, выправілі. Рэд.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру