31.08.2009 / 18:01

Уладыка Сафрон ідзе на папраўку 1

Пасля перанесенай аперацыі паляпшаецца здароўе епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, паведаміў прэс-сакратар мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Андрэй Петрашкевіч.

Цяпер уладыка Сафроній ідзе на папраўку, працэс аднаўлення яго здароўя праходзіць паспяхова. Але пытанне пра выпіску епіскапа з бальніцы пакуль не стаіць.

Нагадаем, што 23 жніўня ў часе ранішняй нядзельнай службы ў Кафедральным саборы Магілёва быў двойчы паранены ўладыка Сафрон. Мужчына нанёс яму ўдар нажом у вобласць жывата, а таксама пашкодзіў вены на руцэ, якой епіскап спрабаваў абараніцца. Нападнік знаходзіцца на ўліку ў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. У дачыненні да злачынцы распачата справа паводле ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Паводле БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
нападнік- не толькі псіх / Адказаць
31.08.2009 / 22:27
гэта вельмі начытаны релігійнай літаратурай псіхапат. яны Сафронія рэзаць сабраліся не на пустым месцы - яны яго ненавідзяць. тут гэтага лайна - навалам. яны і храм збудаваць вырашылі - ды ноччу выкапалі замчышча... цікавыя людзі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру