01.09.2009 / 10:09

Да 30 градусаў цяпла + фота 3

Чакаецца месцамі па краіне ў першы тыдзень верасня.

Чакаецца месцамі па краіне ў першы тыдзень верасня.

Да выхадных у Беларусi ўсталюецца цёплае i сонечнае надвор'е, калi тэмпература ў гэтыя днi будзе ажно на 2—4 градусы вышэй за клiматычную норму першай дэкады верасня, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Надвор'е з аўторка да пятнiцы будзе вызначацца антыцыклонам з поўдня Еўропы, таму ападкаў не будзе. Уначы i ранiцай у асобных раёнах туман. Уначы ў аўторак i сераду 6—12, у аўторак удзень 19—25 градусаў. Ужо ў сераду стане яшчэ цяплей — удзень 21—27. Уначы ў чацвер 9—15, удзень 23—28.

У пятнiцу прыгрэе яшчэ мацней, калi ўдзень чакаецца 22—28, па поўднi краiны ажно да 30, уначы — 10—17.

Аднак ужо ў суботу надвор'е крыху сапсуецца, бо да нас з боку Атлантыкi завiтае вiльготнае паветра. Таму ў суботу—нядзелю амаль паўсюдна па краiне пройдуць дажджы, месцамi навальнiцы. Уначы ў суботу 10—17, удзень 18—25, па паўднёвым усходзе — да 28; уначы ў нядзелю — 8—15, удзень толькi 17—24 цяпла.

Паводле доўгатэрмiновых прагнозаў, тэмпературны фон верасня будзе прыкладна ў межах нормы, калi сярэднясутачная тэмпература складзе 11—13 градусаў. Ападкаў прагназуецца менш за норму, якая складае 50—71 мм. Мяркуецца, што ў другой палове верасня тэрыторыя Беларусi трапiць у зону павышанага цiску, таму невялiкiя кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца ў гэты час толькi месцамi. Разам з тым, тэмпература ўначы стане знiжацца да 4—9 градусаў, а месцамi магчымыя невялiкiя замаразкi да 0—мiнус 2. Удзень 13—20, у асобныя днi да 21—24, па поўднi нават да 26. Вось нам у вераснi i першая хваля бабiнага лета. Дарэчы, 1 верасня ў Мiнску будзе сонечна i 23—25. Цудоўнае надвор'е.

Сяргей Куркач, Звязда

0
Аляксей з Тулы / Адказаць
01.09.2009 / 11:35
Фота супер! Дзе толькі знайшлі такі цуд!
0
Jahor / Адказаць
01.09.2009 / 21:12
А дзе традыцыйная дзеўка ???
0
Кнехт / Адказаць
01.09.2009 / 21:35
Аляксей з Тулы напiсаў(ла) Верасень 1, 2009 у 11:35 Фота супер! Дзе толькі знайшлі такі цуд! -------------------------------------------------- Толькі "мауглі" мог такое сказаць! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру