Супрацоўнікі транспартнай міліцыі Гомельская вобласці нарэшце знайшлі самалёт, на якім невядомы здзейсніў палёт над Рэчыцкім раёнам.
Як паведамляе агенства Телеграф, у міліцыі адзначылі, што падазраваны з’яўляецца былым вайскоўцам, які зараз працуе ў адной з камерцыйных фірмаў. Іншых каментарыяў у міліцыі пакуль не даюць.
Нагадаем, што раніцай 24 ліпеня неапазнаны самалёт здзейсніў палёт над вёскай Белае Балота і праляцеў пад мастом праз Днепр. На яго пошукі быў сцягнуты ўвесь асабовы склад транспартнай міліцыі вобласці. За інфармацыю пра гэты самалёт і ягонага пілота міліцыя паабяцала мільён рублёў. Ці атрымае нехта гэтыя грошы, невядома.
0
0
0
0
0
0