Сем актывістаў Моладзі БНФ каля Гандлёвага дому на Нямізе правялі перформанс, прысвечаны 1 верасня.

Шэсць маладых людзей сталі шэрагам з паперкамі А4, на якіх былі намаляваны розныя малюнкі (ноты, кампутар і г.д). Яны увасаблялі дзяцей, якія маюць схільнасці да нейкіх адмысловых навук і хочуць вучыцца ў спецыялізаваных класах (профільных ці ліцэйскіх). Сёмая удзельніца акцыі была нібыта дырэктаркай. Яна забрала ў «дзяцей» паперкі з малюнкамі і апранула іх у шэрыя мяшкі для смецця з подпісамі «сярэдняя адукацыя». Удзельнікі акцыі празванілі ў школьны званок і пайшлі ў мяшках для смецця па вуліцах горада.

Такім чынам, сябры Моладзі БНФ выказалі сваю нязгоду з адменай профільных і ліцэйскіх класаў у беларускіх школах.

Відэа з акцыі:

НШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0