01.09.2009 / 15:52

Крывавы ўмалот 2

У Брэсцкай вобласці камбайны смяротна траўмавалі жанчыну і мужчыну.

У Брэсцкай вобласці 31 жніўня адбыліся два няшчасныя выпадкі, у якіх кормаўборачнымі камбайнамі смяротна траўмаваная 79-гадовая пенсіянерка, 46-гадовы мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Першы выпадак адбыўся каля дзевяці раніцы ў Пінскім раёне. Як паведамілі ў пракуратуры раёна, на полі побач з вёскай Чамля 79-гадовая мясцовая жыхарка збірала кукурузныя пачаткі. Вышыня кукурузы на гэтым участку поля дасягае трох метраў. Механізатар, які ўбіраў кукурузу на камбайне, не заўважыў жанчыну і зачапіў яе жняяркай. З траўматычнай ампутацыяй правай нагі яна была змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай гарадской бальніцы, дзе памерла.

У гэты ж дзень у 16.40 у Брэсцкае РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на полі паблізу вёскі Леплеўка жняяркай камбайна для ўборкі кукурузы траўмаваны 46-гадовы мясцовы жыхар. З траўматычнай ампутацыяй абедзвюх галёнак ён змешчаны на лячэнне ў бальніцу. Праверку па дадзеным факце праводзіць Брэсцкае РАУС.

БелаПАН

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
01.09.2009 / 18:33
Чамля... Адтуль мая галіна Сідарэвічаў. Ляплёўка. Гэта ў Берасцейскім раёне. Там каля чыгункі крыніца. Вада смачная-смачная. Была прынамсі ў 1960х гг.
0
Янка / Адказаць
01.09.2009 / 20:02
Сідарэвіч, дзякуй табе за цікаваю інфармацыю. Наконт сьмяротных выпадкаў можаш штосьці дадаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру