Максім Мірны выйшаў у трэці раўнд турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў у Кіцбюэлі (Аўстрыя) з прызавым фондам 646, 25 тыс. эўра. У сераду, 26 ліпеня, беларус перамог гаспадара турніра Андрэаса Хайдэра-Маўрэра – 6:2, 6:4.
У чвэрцьфінале ён сустрэнецца з гішпанцам Фэрнанам Вэрдаска.
Цікава, што на гэтым турніры, які скончыцца 30 ліпеня, М. Мірны не гуляе ў парным турніры.