Судзьдзя Валеры Есьман асудзіў Кацярыну Вінаградаву (справа) на 10 сутак, Мікалая Збарашэнку (зьлева) на 15 сутак.

Фота Юліі Дарашкевіч

У другой палове дня ў сераду 26 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд справы двух грамадзянаў Расеі, актывістаў расейскага моладзевага руху «Абарона» Мікалая Збарашэнкі і Кацярыны Вінаградавай. Маладых людзей затрымалі 23 ліпеня ля расейскага пасольства ў Менску, калі яны спрабавалі разгарнуць транспарант са словамі «Россия – без Путина, Беларусь – без Лукашенко».

Судзьдзя Валеры Есьман асудзіў Кацярыну Вінаградаву на 10 сутак, Мікалая Збарашэнку на 15 сутак.

Пакараньне маладыя людзі маюць адбываць у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0