Палкоўнік Муамар Кадафі адзначае саракагадовы юбілей свайго кіравання ў Лівіі. У аўторак у сталіцы краіны Трыпалі пачаліся шасцідзённыя ўрачыстасці з гэтай нагоды.

Павіншаваць лівійскага лідара прыехалі прэзідэнты Венесуэлы, а таксама суседніх Туніса і Алжыра.

Імпрэзы адкрыліся ваенным парадам. У ім узялі ўдзел ваенныя атрады з 17 краін, уключаючы Італію і Францыя. Італьянская пілатажная група на знішчальніках таксама паказала невялікае шоў ў паветры над галоўным пляцам Трыпалі, дзе праходзіў парад, паведамляе Reuters.

Экстравагантны лідэр Лівіі праводзіць папулісцкую палітыку. Ён часта парушае стандарты, прынятыя ў свеце заходняй дыпламатыі. Але арыентуецца на ўпадабанні лівійцаў. Грошы ад продажу багатых запасаў нафты дазваляюць купляць падтрымку ўнутры краіны.

На міжнароднай арэне Кадафі заўжды імкнуўся, каб пра яго гаварылі. Даходзіла да таго, што Лівія арганізоўвала тэракты за межамі краіны. У адпомсту ў 1986 годзе прэзідэнт ЗША Рэйган загадаў нанесці бомбавыя ўдары па рэзідэнцыях Кадафі.

Напалоханы атакай ЗША на Ірак Кадафі рэзка згарнуў атамную праграму, сувязі з тэрарыстычнымі сеткамі і дзякуючы гэтаму палепшыў адносіны з Захадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?