Беларусь і Польшча падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне электраэнергетыкі.
З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, з польскага — намеснік прэм’ер‑міністра, міністр эканомікі Вальдэмар Паўляк.
Мемарандум мае рамачны характар, вызначае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў электраэнергетычнай сферы, якія ў далейшым могуць быць развіты і замацаваны адпаведнымі пагадненнямі.
Дакумент стварае ўмовы для рэалізацыі супрацоўніцтва ў сферы ўзаемавыгаднага гандлю электраэнергіяй, яе транзіту і паставак. Прадугледжваецца таксама абмен вопытам і ажыццяўленне двухбаковых кансультацый па пытаннях будаўніцтва электраэнергетычных аб’ектаў.
0
0
0
0
0
0