Страшная аварыя пад Плешчаніцамі на трасе Менск—Віцебск.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння на аўтадарозе Мінск — Віцебск 1 верасня загінулі чатыры чалавекі.

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, ДТЗ адбылося каля 19.30 у раёне пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. 29-гадовы мінчанін, абганяючы на «Аўдзі-100» па правай абочыне аўтамашыну «Рэно-19», якой кіравала 24-гадовая жыхарка Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, сутыкнуўся з ёю. «Рэно» выкінула на сустрэчную паласу, дзе легкавы аўтамабіль трапіў пад фуру «Сканія».

У выніку загінулі вадзіцель «Рэно» і трое пасажыраў — 46-гадовая мінчанка, яе 25-гадовая дачка і двухгадовы ўнук.

Вінаваты ў ДТЗ затрыманы. Распачата справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.

Вячаслаў Будкевіч БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0