Калінінградскае МНС страціла надзею знайсці гродзенца жывым.
30 жніўня, 38-гадовага мантажніка Івана Дамінюка філіі мінскага ААТ «Прамтэхмантаж»
змыла моцнай хваляй у Балтыйскае мора. Гродзенец быў камандзіраваны ў Калінінградскую вобласць для мантажу абсталявання на адным з хімпрадпрыемстваў.
У Галоўным упраўленні МНС па Калініградскай вобласці агенству БелТА паведамілі, што пошукі беларуса на вадзе і з паветра ўжо не вядуцца. Пошукі спыненыя, бо надзеі знайсці зніклага жывым ужо няма. Тэмператра вады ў Балтыйскім моры зараз складае 17-18 градусаў.
0
0
0
0
0
0