Грузія загадзя ўсклала адказнасць за магчымыя канфлікты на Расію.

Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргей Багапш аддаў загад узброеным сілам рэспублікі тапіць грузінскія караблі, калі яны будуць парушаць абхазскія марскія межы.

Падобныя заявы выкліканыя дзеяннямі грузінскага флоту, які неаднаразова затрымліваў караблі, што накіроўваліся ў Абхазію. Паводле дзейснага грузінскага заканадаўства, трапіць у Абхазію і Паўднёвую Асетыю магчыма толькі з дазволу Тбілісі – грузінскі бок трактуе гэтыя тэрыторыі як акупаваныя.

Аднак назіральнікі схільныя не драматызаваць падобныя заявы – ваенна-марскі флот Абхазіі налічвае некалькі лёгкіх суднаў і проста не ў стане супрацьстаяць грузінскаму. Складана таксама акрэсліць марскія межы Абхазіі, якая не атрымала міжнароднага прызнання.

АП, паводле Газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0