На думку літоўскіх бізнесоўцаў, у час крызісу ў Беларусі можна паспяхова працаваць.

Літоўскія бізнесоўцы характарызуюць беларускі рынак як «складаны, рызыкоўны, але прывабны». Асабліва павялічваецца цікавасць да працы з Беларуссю пасля некаторых эканамічных рэформаў, праведзеных у нашай краіне. Нядаўна ў Літве быў створаны Савет прадпрымальнікаў па эканамічнаму супрацоўніцтву з Беларуссю, кіраўніком якога стаў адзін з найбуйнейшых акцыянераў літоўскага банка Ūkio bankas Уладзімір Раманаў. Акрамя яго у Савет увайшлі іншыя вядомыя ў Літве бізнесоўцы – прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі перавозчыкаў Linava Альгімантас Кандрусявічус, генеральны дырэктар Lodvilа Кястуціс Мізарас, генеральны дырэктар Klasco Аўдрус Паўжа, прэзідэнт Senukai Аўгусцінас Ракаўскас.

АП, паводле delfi.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0