03.09.2009 / 11:30

Афіцэры Піначэта адкажуць за рэпрэсіі 5

У Чылі арыштаваныя 129 былых саратнікаў дыктатара Аўгуста Піначэта. Супраць іх узбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў масавым парушэнні правоў чалавека. Адстаўныя афіцэры тайнай паліцыі абвінавачваюцца ў гвалтоўных выкраданнях і забойствах камуністаў-апазіцыянераў, здзейсненых трыццаць гадоў таму.

У сераду чылійскі суддзя Віктар Мантыльё падпісаў ордэры на арышт 129 адстаўнікоў з чылійскага войска, спецслужбаў і паліцыі. Галоўнай мішэнню крымінальнага расследавання сталі супрацоўнікі тайнай паліцыі DINA, адказныя за рэпрэсіі супраць камуністаў-апазіцыянераў.

МБ

0
Служба парадка / Адказаць
03.09.2009 / 11:51
Якая неправядлівасць... Яны жа, як вайскоўцы, проста выконвалі дадзеныя ім загады, па камуністах ці не па камуністах. Так іншыя вайскоўцы і спецслужбоўцы зробяць вывады - ці бяспечна аддаваць уладу сваім апанентам, калі яны будуць помсціць.
0
Дарэчы / Адказаць
03.09.2009 / 12:04
Чылійскія камуністы хацелі адабраць багацці ў Каталіцкага Касцёла, таму іх невыпадкова пакаралі!
0
дарэчы недарэчы / Адказаць
03.09.2009 / 23:56
І шкада што не забралі. Царква квітнее толькі тады, калі яе гоняць. тое што гэтую хэўру судзяць – дай Божа каб паўсюль пайшло так – і да Беларусі дакацілася.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру