11.09.2009 / 11:22

Фольк-фэст у Строчыцах — 12 верасня 6

«Крыві», «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум» і «Гаротніца».

Пасля «Навальніцы» прыспеў час «Камяніцы».

Для тых, хто не жадае ў суботу 12 верасня адзначаць свята гораду сярод бетонных будынкаў і гарадскога тлуму, ёсць альтэрнатыва. Пасля «Навальніцы» прыспеў час «Камяніцы» – прадстаўнічага фольк-фестывалю пад Мінскам. Якіх пяць кіламетраў ад мікрараёну Малінаўка, на тэрыторыі музею народнай архітэктуры і побыта, больш вядомага як Строчыцы, на вольным паветры сярод старых хат і млыноў адбудзецца выступ гуртоў «Крыві», «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум» і «Гаротніца» ды іншых.

«Верасень і фольк – браты-блізняты, – кажа Вераніка Круглова, лідэрка «Крыві». – Хаця на «Камяніцы» мы зайграем у джаз-рокавым гучанні: з бубнам і басам. Гэта будзе своеасаблівая анталогія: створаныя «Крыві» новыя і старыя песні. Так што ўсіх сардэчна запрашаю 12-га верасня на фольк-фэст у Строчыцы!»

Канцэрт дабрачынны: усе грошы ад продажу білетаў пайдуць на рахунак музею. Кошт - 6300 (дарослы квіток), 3200 (дзіцячы). Пачатак а 15.

ЛК

0
Dzadulja / Адказаць
04.09.2009 / 00:59
«ўсіх сардэчна запрашаю» ~~~~~~~~~~~~~~~~~~ --> Гэты выраз -- барбарызм, малпунак з маскальскае (расейскае) “сердечно приглашаю”. Пабеларуску: Шчыра запрашаю!
0
Andrei D. / Адказаць
04.09.2009 / 16:30
цікава было б даведацца ад арганізатараў, ці можна будзе недзе пакінуцб ровары, калі на іх прыехаць
0
Андрэй / Адказаць
12.09.2009 / 11:30
2 Dzadulja: Спецыяльна для вас напісана: http://abrykos.livejournal.com/431174.html
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру