03.09.2009 / 14:12

П’яны кіроўца збіў на пераходзе жанчыну з гадавалым дзіцём 4

Дзіцё трапіла ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, маці з ударамі і сінякамі — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Дзіцё трапіла ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, маці з ударамі і сінякамі — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Заводскага РУУС Мінска Максім Качынскі.

ДТЗ адбылося 2 верасня ў 18.30 на вуліцы Пляханава. 26-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Фальксваген» без правоў на кіраванне транспартным сродкам і ў стане алкагольнага ап’янення наехаў на жанчыну і дзіця ў прагулачнай калясцы, якія пераходзілі дарогу па абазначаным «зебрай» пешаходным пераходзе. Паўтарагадовае дзіця выпала з каляскі і атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Яно было дастаўлена ў НДІ траўматалогіі і артапедыі, маці з ударамі і сінякамі — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Цяпер праводзіцца расследаванне абставінаў ДТЗ.

Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС, за мінулыя суткі (2 верасня) у Беларусі было ўчынена 11 ДТЗ, у якіх пяцёра чалавек загінула, а дзевяць — атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей.

Марына Носава, БелаПАН

0
Кот / Адказаць
03.09.2009 / 14:47
Хопiць ужо цацкацца. За кiраваньне ў стане алкагольнага ап’яненьня мусiць быць пажыццёвае забарона на кiраваньне.
0
wint / Адказаць
03.09.2009 / 15:44
2Кот Якім чынам вашая прапнова падзейнічала б на гэтае ДТЗ? Тут жа "26-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Фальксваген» без правоў на кіраванне транспартным сродкам і ў стане алкагольнага ап’янення".
0
Лёлік / Адказаць
03.09.2009 / 16:54
За кіраваньне пад мухаю - (пажыццёвая) кастрацыя! Альбо нават двайная кастрацыя!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру