03.09.2009 / 16:02

Ніл Гілевіч у «Беларускім кнігазборы» 4

У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» накладам 1 тыс. асобнікаў выйшаў зборнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча — 48-мы том серыі «Беларускі кнігазбор». Па словах дырэктара выдавецтва Генадзя Вінярскага, у 600-старонкавае ілюстраванае выданне ўвайшлі найбольш значныя творы розных жанраў выбітнога беларускага паэта, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка і грамадскага дзеяча — вершы, паэмы «Заручыны» і «Лодачкі», раман у вершах «Родныя дзеці», аўтабіяграфічная аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры і публіцыстыка. Сярод публіцыстычных твораў — найбольш вядомыя выступы Гілевіча ў абарону беларускай мовы, нацыянальнай гісторыі і культуры, у тым ліку 1990—1996 гадоў, калі ён узначальваў пастаянную камісію Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.

Уступны артыкул да зборніка напісаў доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан.

Выданне паступіла у кнігарні краіны, прыблізная цана — 28 тыс. рублёў.

Сярод запланаваных да выдання у серыі — зборнікі твораў Генадзя Бураўкіна і Максіма Гарэцкага.

Марат Гаравы, БелаПАН

0
Ламаносаў / Адказаць
03.09.2009 / 16:09
Дзе толькі няма Ніла Сымонавіча! Дужа чакаем на Гарэцкага.
0
Несцерка / Адказаць
03.09.2009 / 21:26
Шчыра віншую, дарагі Ніл Сымонавіч!
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
03.09.2009 / 22:34
Дзе толькі няма Ніла Сымонавіча! Няўжо гэта дрэнна? Я, напрыклад, толькі радуюся, што пісьменнікі старэйшага пакалення ў баявым стане.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру