Чарговая пацеха «Бітва падушкамі» афіцыйна дазволеная Мінгарвыканкамам. Яна адбудзецца ў Дзень вайсковай славы 8 верасня ў скверы Янкі Купалы а 19.00.
Удзельнікам трэба мець з сабой падушку альбо нешта да яе падобнае (спальнік, мяккую цацку, надзіманага кракадзіла і г.д.). Арганізатары падзеляць усіх удзельнікаў на каманды. А далей як у 1514-м: войскі Вялікага Княства Літоўскага пойдуць на маскоўскія войскі, каб ажно пер’е паляцела!
Падобная акцыя прайшла сёлета 15 ліпеня. Яна была прысвечана 599 годдзю Грунвальдскай бітвы.