03.09.2009 / 16:31

Дажджы і навальніцы + фота 2

Чакаюцца 5—6 верасня.

Чакаюцца 5—6 верасня.

4 верасня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу па захадзе, днём у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—17°C, днём плюс 17—23°C, па паўднёвым усходзе да 25°C.

У Мінску 4 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём — 19—21°C.

У наступныя двое сутак, 5—6 верасня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 5 верасня дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—17°C, днём 15—22°C, па Гомельскай вобласці да плюс 24°C.

6 верасня воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём 16—22°C.

У Мінску 5 верасня воблачна. Дождж, ноччу месцамі моцны дождж, навальніца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём 15—17°C.

БелаПАН

0
Янка / Адказаць
03.09.2009 / 16:42
Вось, выправіліся, дзякуй! Бо малпы, малпы... :)))
0
Саянаў / Адказаць
03.09.2009 / 22:56
Хто аўтар фоткі? Як прыгожа!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру