Мерапрыемствы выдавецтва «Галiяфы» ў межах фэсту «Дах-9» (г. Мiнск, Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, канферэнц-зала).

9 верасня 18:00

Прэзентацыя кніг серыі «Другі фронт мастацтваў»:

Сяргей КАЛЕНДА «Помнік атручаным людзям»,

Усевалад ГАРАЧКА «Багі і героі».

Бяруць удзел:

Вольга Гапеева, Зміцер Вішнёў, Міхась Башура, Серж Мінскевіч, Тімур Хоміч, Ігар Жаўткоў, Адам Шостак, Зміцер Калейчык, Васіліса Паляніна, Кацярына Макарэвіч, Віка Трэнас, Наталля Кучмель, Віктар Слінко, Ярыла Пшанічны.

Пастаноўка п’есы С. Гарачкі «Французскі пінжак».

Перформанс Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці.

Вядзе імпрэзу Зміцер Вішнёў.

11 верасня 18:00

Прэзентацыя дыска:

Мікола Ермаловіч. Лісты. Выступы. Гутаркі. Вершы (у фармаце mp3 на CD). Чытае Валер Мазынскі. (БелТонМедыя)

Прэзентацыя кнігі:

Павел САВОСЬКА «Апошні сезон».

Бяруць удзел:

Андрэй Федарэнка, Валянцін Акудовіч, Барыс Пятровіч, Уладзімір Арлоў, Міхась Башура, Алесь Квіткевіч, Валер Мазынскі.

Музычны выступ: FolkRoll і Наста Някрасава.

Вядзе імпрэзу Міхась Башура.

12 верасня 18:00

Прэзентацыя кніг серыі «Другі фронт мастацтваў»:

Віктар ЫВАНОЎ (Лупасін) «Асарці»,

Святлана КУХАРЭВІЧ, Алесь ПАПОЎ (суполка «Вулей») «Шчыра. Ня шчыра»

Бяруць удзел:

Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Георгій Барташ, Людміла Рублеўская, Наталля Кучмель, Віка Трэнас, Наталля Пушкарова, Зміцер Вішнёў, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Павал Кузіч.

Гурт «Сплетение солнца».

Вядзе імпрэзу Зміцер Вішнёў.

16 верасня 18:00

Прэзентацыя кніг:

Барыс ПЯТРОВІЧ «ПІЛІПІКІ»,

Эдуард АКУЛІН «ВІТРАЖЫ»,

Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК «Анёлак і я».

Бяруць удзел:

Віктар Шалкевіч, Міхась Башура, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Анатоль Івашчанка, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Андрэй Хадановіч, Алесь Камоцкі.

Вядзе імпрэзу Віктар Шалкевіч.

18 верасня 18:00

Прэзентацыя кнігі:

Зоя ГАРЫНА «Романснебес».

Бяруць удзел:

Ірына Саламаціна (аўтар прадмовы), Наталля Кучмель (рэдактар), Міхась Башура, Уладзімір Кузьмін.

Алена Кантэр, зорка Піцерскага шансона выканае песні і романсы Зоі Гарынай.

«Студия 7» (г. Масква), гурт названы ў заходняй прэсе «рускі «Чынгiзхан», у рэпертуары песні на вершы Зоі Гарынай.

Вядзе імпрэзу Зоя Гарына.

19 верасня 17:00

СЛЭМ (куратар Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0