У тым, што запуск апарату «БелКА» (коштам 9 млн даляраў) абярнуўся пшыкам, страшнага нічога няма. Нанесена хіба чарговы раз параза беларускім амбіцыям ды напалоханыя вярблюды ў бяскрайніх казахстанскіх стэпах. Зрэшты, тым жывёлінам да аварый на Байкануры не прывыкаць.

Аварыя ставіць пад сумнеў эфэктыўнасьць супрацоўніцтва з Расеяй, у гэтым выпадку ў тэхнічнай сфэры. У 2008 г. у Беларусі мае пачацца будаўніцтва атамнай станцыі. Была зроблена калькуляцыя праекту. Аказалася, што францускае начыньне каштуе 5 млрд даляраў, расейскае – 2 млрд. Апошнім часам схіляліся да расейскага праекту, як больш таннага плюс адна мова і г.д. Але выпадак з першым беларускім касьмічным спадарожнікам мусіць рэвізаваць погляды на тое, якой павінна быць беларуская АЭС. Не купляйце таннае!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0