Высвятляецца, у нашай краіны ёсць афіцыйны сайт Belarus.by, і як выявілася ён дагэтуль не размаўляў па-беларуску. Нядаўна стваральнікі старонкі вырашылі выправіць гэтую прыкрасць, і з сённяшняга дня Belarus.by займела белмоўную версію.

Дагэтуль ахвочыя маглі прачытаць пра нашую краіну адно па-ангельску і па-расійску.

Сайт прызначаны найперш для замежнікаў і змяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасці (уключаючы даведкі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю, культуру, а таксама звесткі пра эканамічны патэнцыял, бізнэс-магчымасці. На сайце ёсць стужка дзяржаўных навінаў і фотаздымкі.

Belarus.by быў створаны лукашэнкаўскім агенцтвам БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?