Міліцыя маскоўскай вобласці ўстанавіла асобы падазраваных ва ўзброеным рабаванні, якое адбылося ў чацвер у падмаскоўных Хімках. Як перадае РИА Новости , імі аказаліся два грамадзяніна Беларусі 1979 года нараджэння.

У чацвер удзень двое невядомых, узброеных пісталетам, уварваліся ў аперацыйную залу аддзялення Ашчадбанку Расіі ў Хімках і скралі з касы 10 тысяч расійскіх рублёў і 1,5 тысяч даляраў. Падчас нападу ніхто не пацярпеў. Рабаўнікі ўцяклі з месца здарэння на пазадарожніку чырвонага колеру.

Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?