Вечарам 3 верасня ў Лос‑Анжэлесе на могілках Forest Lawn Glendale адбылося пахаванне Майкла Джэксана,
які памёр больш за два месяцы таму. Як паведамляе Associated Press, на закрытай цырымоніі прысутнічае сям’я нябожчыка і каля 200 бліжэйшых сяброў.

Кароль поп‑музыкі быў пахаваны ў пазалочаным саркафагу, які ўпрыгожвалі кветкі і вянкі. Спявачка Глэдыс Найт выканала ў гонар памерлага песню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0