04.09.2009 / 13:15

Каменная Горка будзе самым вялікім жылым раёнам Мінска 7

Для новага раёна прадумана і новая схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту.

Каменная Горка можа стаць самым вялікім жылым раёнам Мінска: тут плануецца пабудаваць амаль 2 млн кв.м жылля. Пра гэта паведамілі ў ААТ «МАПІД», якое ўжо ўвяло тут у эксплуатацыю больш як дзесяць жылых дамоў.

Архітэктары прапануюць стварыць у Каменнай Горцы ансамбль з пяці мікрараёнаў. Аснову забудовы складуць дамы вышынёй у 9 і 16 паверхаў. Упрыгожыць раён група 9‑ і 18‑павярховых дамоў, пабудаваных па індывідуальных праектах.

Пры гэтым дамы ўзводзяцца групамі, тым самым ствараецца адзіная дваровая прастора, на якой можна арганізаваць паўнацэнную дзіцячую пляцоўку, месца адпачынку. Для новага раёна прадумана і схема размяшчэння асабістага аўтатранспарту. Машыны можна будзе паркаваць па перыметры кожнага квартала, а не ў дварах. Для гэтага ў кожным з пяці мікрараёнаў арганізуюць да тысячы машынамесц.

Архітэктурным упрыгажэннем Каменнай Горкі стане зялёная зона ў форме падковы. Яна праляжа праз усе мікрараёны. Менавіта тут прапішуцца школы (па плане 11 школ), дзіцячыя сады (18), спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі.

А ў цэнтры Каменнай Горкі запраектаваны мясцовы рынак, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, ФАК з басейнам, запланаваны кінатэатр, музычная школа, рэстаран і кафэ, бібліятэка, маладзёжна‑забаўляльны цэнтр і іншыя аб’екты.

0
Вельмі смешна / Адказаць
04.09.2009 / 17:23
Новы раён - гэта вельмі добра. Але даволе смешна і двусмыслова гучыць - "ФАК з басейнам". Можа трэба сказаць неяк па-іншаму?..
0
2 Вельмі смешна / Адказаць
04.09.2009 / 17:33
Але даволе смешна і двусмыслова гучыць - "ФАК з басейнам". Можа трэба сказаць неяк па-іншаму?.. -------------------------------------------------- Як вы прапануеце сказаць па-іншаму, у адваротным парадку?
0
Кнехт / Адказаць
04.09.2009 / 18:08
КАМЕННЫ ФАК У Каменнай у Горцы жывуць каменагорцы. А для іх прыдатней так: "Толькі у басейне ФАК" - зараз вашую эмоцыю памацаю - каб пераадолець гравітацыю. :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру