Радыёаматару, які запісаў апошнюю размову пілотаў Су-27 , пагражае зараз 2 гады пазбаўлення волі. Вайсковая пракуратура перадала раённай пракуратуры яго матэрыялы.

Вайсковая пракуратурай у Варшаве ўстаноўлена, што запісы зрабіў радыёаматар з Радама, перадае TVP . Ён падслухоўваў вежу пры дапамозе сканера. Пасля, праз некалькі гадзін пасля трагедыі, гэтыя падслуханыя перамовы з’явіліся ў інтэрнэце.

«Паколькі такія паводзіны павінны разглядацца праз прызму злачынства, згаданага ў артыкуле 267 §3 КК, а выканаўца быў чалавекам цывільным, справа будзе перададзена ў раённую пракуратуру ў Радаме», — сказаў палкоўнік Ірэніюш Шэлянг, намеснік вайсковага пракурора Польшчы.

У гэтым артыкуле гаворыцца што «чалавек, які, не маючы на тое паўнамоцтваў, атрымлівае інфармацыю, не прызначаную для яго, адкрывае запячатаны ліст, падлучаецца да кабеля для праслухоўвання або парушае электронныя, магнітныя ці іншыя асаблівасці захавання бяспекі інфармацыі, можа быць пакараны ў выглядзе абмежавання волі або турэмнага зняволення тэрмінам да двух гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?