6‑7 верасня адбудзецца рабочы візіт у Мінск міністра замежных справаў Славакіі Міраслава Лайчака. Разам з ім таксама ў Беларусь прыедуць прадстаўнікі славацкіх дзелавых колаў.

Цягам візіту павінны абмяркоўвацца пытанні ў гандлёва‑эканамічных і інвестыцыйных сферах, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам. 7 верасня адбудзецца беларуска‑славацкі дзелавы форум, дзе будзе прысутнічаць кіраўніцтва Міністэрства эканомікі РБ.

Таксама ў гэты дзень запланаванае адкрыццё ў Нацыянальным музеі выставы славацкіх мастакоў‑прымітывістаў з Сербіі. А 12:05 будзе падыход да прэсы Міраслава Лайчака і ягонага беларускага калегі Сяргея Мартынава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?