Учора экс‑старшыня Мінгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў прайшоў абследаванне ў 5‑ай клінічнай бальніцы Мінска ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.

Нагадаем, што ў красавіку Паўлаў быў шпіталізаваны ў тую ж бальніцу, дзе яму была зробленая аперацыя па выдаленню пухліны галаўнога мозга. Нейкі час стан здароўя чыноўніка ацэньваўся як стабільна цяжкі. Пасля мэр прайшоў курс рэабілітацыі ў Нямеччыне.

Ад пасады старшыні Мінскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў быў вызвалены 10 чэрвеня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Пакуль медыкі адмаўляюцца ад каментараў і прагнозаў, але хутчэй за ўсё Міхаіл Паўлаў будзе паўторна праапераваны ў бліжэйшы аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?