Беларуская міліцыя нарэшце агучыла прычыну бойкі 30 жніўня каля Дома міласэрнасці. Яе ўдзельнікі адносяцца да агрэсіўна настроенай групы, для якой бойкі — звычайнае хобі.

Як паведамлялася раней, 30 жніўня у міліцыю паступіла інфармацыя, што каля Дома міласэрнасці ў Мінску адбываецца масавая бойка з удзелам каля 80 чалавек.

Туды прыбылі нарады міліцыі, і ў выніку былі затрыманыя амаль усе ўдзельнікі інцыдэнту: 56 чалавек, у тым ліку 10 непаўналетніх. Сярод іх аказаліся жыхары Мінска, Брэста, Кобрына, Барысава, Жодзіна і Масквы. Дзевяць з іх былі дастаўленыя ў гарадскія бальніцы з рознымі траўмамі, астатнія — у Першамайскі РУУС сталіцы для высвятлення абставінаў.

Са слоў затрыманых, пра месца і час бойкі яны дамовіліся папярэдне па тэлефоне. Прычыну таго, што здарылася, ніхто з іх тлумачыць не стаў.

Патасоўка адбылася напярэдадні футбольнага матча МТЗ‑РІПА — «Дынама» (Брэст). Супрацоўнікі міліцыі сустрэліся з прадстаўнікамі фан‑клубаў гэтых каманд, але высветлілася, што яны не маюць ніякага дачынення да бойкі.

Паводле версіі міліцыі маладзёны, што ўчынілі бойку, могуць адносіцца да групы агрэсіўна настроеных людзей, якія адрозніваюцца добрай спартыўнай падрыхтоўкай, іх мэтай з’яўляецца арганізацыя сілавога высвятлення адносінаў.

Паводле слоў начальніка Галоўнага упраўлення правапарадка і прафілактыкі МУС Віталія Сінякова, для таго, каб папярэдзіць падобныя здарэнні, прымененыя меры па выяўленні агрэсіўна настроеных груп і пераарыентацыі інтарэсаў іх удзельнікаў. У прыватнасці, міліцыя гатовая выступіць у ролі арганізатараў спартыўных спаборніцтваў (напрыклад, па боксу) з удзелам псеўдабалельшчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?