Інтрыга на з’ездзе Партыі БНФ, што праходзіць у палацы культуры Мінскага трактарнага заводу.

Віктар Івашкевіч зняў сваю кандыдатуру на карысць Лявона Баршчэўскага. Сам жа Баршчэўскі падмацаваў сваё рашэнне зноў балатавацца на пасаду тым, што яго пра гэта папрасіў, «угаворваў» у тэлефоннай размове Зянон Пазняк.

Пазняк узначальвае Кансерватыўна-хрысціянскую партыю БНФ, але застаецца папулярным і ў іншым крыле колісь адзінага Народнага Фронту - Партыі БНФ.

Кола Баршчэўскага-Івашкевіча-Вячоркі змагаецца ўнутры партыі з малодшай генерацыяй палітыкаў на чале з Янукевічам, Губарэвічам і Міхалевічам. Першыя схіляюцца да кааліцыі з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і Партыяй камуністаў, другія — з Рухам «За свабоду» і Хрысціянскай дэмакратыяй.

Баршчэўскі прапанаваў у намеснікі Вячорку, Івашкевіча і Меха (мясцовага лідэра з Кобрына). Янукевіч - Лялькова, Лабковіча і Кастусёва (Магілёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?