Арганізатары забаранілі працаваць на зьезьдзе здымачнай групе БТ. Журналістам прапанавалі зарэгістравацца. Тыя адмовіліся.
Арганізатары прапанавалі супрацоўнікам БТ пакінуць мерапрыемства.Сябра Сойму Юрась Меляшкевіч патлумачыў, што напярэдадні арганізатары вырашылі, што ўсе мэдыі, які асьвятляюць працу зьезду, павінныя прайсьці рэгістрацыю. «Тут ёсьць і палітычны момант — апошні часам БТ вяла паклёпніцкую кампанію супраць апазыцыі і БНФ», — дадаў Меляшкевіч.

Цікава чаму БТ‑шнікі адмовіліся зарэгістравацца?

На з’ездзе Саюза палякаў здымачная група БТ не падавала заяўкі на акрэдытацыю па прычыне таго, што напісаць заяву на імя старшыні СПБ Анджалікі Борыс — гэта значыць прызнаць, што яна з’яўляецца лідэрам Саюза палякаў.

‑ Мы не можам, мы дзяржаўная тэлекампанія — тлумачылі яны мне напярэдадні з’езда.

‑ Тады ідзіце да Лучніка (афіцыйна прызнаны старшыня СПБ) — раіў ім я.

‑ Але з’езд праводзіць Борыс — мямліў БТ‑шнік

‑ Тады пішыце заяву з просьбай акрэдытавацца — паўтарыў я.

‑ Мы не можам — сумна казаў БТ‑шнік.

‑ Тады да пабачэння!

Вось якая размова адбылася ў мяне з БТ напярэдадні з’езда Саюза палякаў. Сустрэліся з імі ўжо на з’ездзе дзе яны нахабна спрабавалі пралезць без акрэдытацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?